“Мой родны горад Віцебск”

15.12.2022

15 снежня 2022 года выхаванцы дзіцячага сада № 78 г.Віцебска сярэдняй  групы  № 7 разам з выхавальнікам Муслімавай В.І   і бацькамі наведалі бібліятэку імя  Я. Маўра.У бібліятэцы прайшла пазнавальна-краязнаўчая гутарка “Мой родны горад – Віцебск” . Падчас яе  правядення  дзеці даведаліся шмат цікавага пра наш горад, назвы вуліц, чаго яны так названыя, адгадвалі загадкі,складалі карцінкі . Разглядалі кнігі і часопісы пра родны горад. Дзецям вельмі спадабаўся паход у бібліятэку. Кожны выхавальнік зразумеў, што трэба любіць свой горад, бо гэта - наш  родны дом.