Конкурс чытальнікаў “Гучы, беларуская мова!”

29.03.2021

Мова – гэта святыня і неўміручасць народа, у ёй - яго гісторыя і традыцыі. Мова прайшла цяжкі шлях у сваім развіцці. Яе не раз забаранялі, хацелі знішчыць, але яна ўсё роўна застаецца нашай роднай мовай, якую змаглі захаваць нашы продкі.
29 сакавіка ў рамках канікулаў ва ўстанове адукацыі адбыўся конкурс чытальнікаў “Гучы, беларуская мова!”. Удзельнікамі конкурсу сталі 15 выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп. На конкурсе прагучалі паэтычныя творы як класікаў беларускай мастацкай літаратуры (Я.Купалы, Э.Агняцвет, А.Вольскага, В.Віткі), так і сучасных паэтаў (А.Зэкава, У.Жычкі, Г.Пашкова).
Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені.